3 снежня ў Мінску прайшла канферэнцыя «25 гадоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»: гісторыя, досвед, перспектывы». Па яе выніках была прынятая рэзалюцыя, паведамляецца ў прэс-рэлізе партыі.

«Партыя «Справядлівы свет» павінна быць гатовая падтрымаць імкненні грамадзян арганізавацца для абароны ўласных правоў, надаваць гэтым памкненням характар свядомай палітычнай барацьбы. Гэта створыць умовы для дасягнення стратэгічнай мэты партыі — прыходу да ўлады, і прывядзе да ўзнікнення перадумоў для выканання партыяй свайго прызначэння — пабудовы ў Рэспубліцы Беларусь сацыялістычнага грамадства — грамадства, якое адказвае інтарэсам беларускага народа і здольнае забяспечыць рух краіны па шляху дэмакратычнага развіцця і сацыяльна-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага прагрэсу», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?