Выбітны сацыёлаг і філосаф Зыгмунт Баўман памёр сёння ва ўзросце 91 года, паведамляе Gazeta.pl

Зыгмунт Баўман нарадзіўся ў 1925 годзе ў Познані. Быў прафесарам гуманітарных навук, сацыёлагам, эсэістам. Многія гады кіраваў кафедрай сацыялогіі ва ўніверсітэце Лідса. 

Баўман напісаў больш за 50 навуковых прац, сфармуляваў такое паняцце ў сацыялогіі, як «цякучая сучаснасць», даследаваў Халакост і праблемы глабалізацыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?