8 красавіка Зміцер Вайцюшкевіч з WZ-Orkiestra сыграюць вялікі канцэрт у Рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко.

«Бывайце здаровы, жывіце багата» — праграма Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra, прысвечаная 80-годдзю знакамітай песні на словы Адама Русака і музыку Ісака Любана. Праграма складаецца з двух частак - у першай прагучаць песні на словы Адама Русака і музыку Ісака Любана, у другой - лепшыя і любімыя песні з розных праграм Змітра Вайцюшкевіча

Канцэрт адбудзецца ў суботу, 8 красавіка ў Рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко (Уральская, 3). Пачатак а 19.00.

Квіткі без камісіі каштуюць ад 18 да 26 рублёў. Іх можна набыць ва ўсіх касах аператара KVITKI.BY.

Інфалінія: +375336611432.

ІП Плавінскі У.А. УНП 192258493

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0