Амерыканскаму акцёру Стывену Сігалу забаранілі ўезд ва Украіну на пяць гадоў. Пра гэта агенцтву «Апостраф» паведамілі ў Службе бяспекі краіны.

Reuters

«Карыстаючыся часткай 1 артыкулам 13 закона Украіны «Аб прававым статусе іншаземцаў і асоб без грамадзянства і артыкулам 7 Закона Украіны «Аб асновах нацыянальнай бяспекі Украіны», Службай бяспекі Украіны прынятае рашэнне аб забароне выезду ва Украіну дадзенай асобе тэрмінам на 5 гадоў», — падкрэслілі ў СБУ.

Раней Сігал быў унесены ў чорны спіс украінскага сайта «Міратворац». Яго абвінавацілі ў незаконным наведванні Крыма ў 2014 і 2015 гадах. Таксама на сайце адзначана, што Сігал падтрымлівае рашэнне Расіі аб далучэнні Крыма і адмаўляе расійскую агрэсію.

У лістападзе 2016-га акцёр атрымаў расійскае грамадзянства. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.

У жніўні 2016 Стывен Сігал прыязджаў у Беларусь. Ён наведаў мінскі офіс кампаніі «Wargaming», а таксама «ў нефармальнай абстаноўцы» сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і распавёў пра свае беларускія карані.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру