Касмічная станцыя Juno (Jupiter Polar Orbiter) зрабіла самыя якасныя на сённяшні дзень здымкі Вялікай чырвонай плямы Юпітэра. Адрэдагаваныя фатаграфіі даступныя на сайце Паўднёва-заходняга даследчага інстытута (ЗША).
NASA
Здымкі зробленыя 10 ліпеня 2017 года падчас пралёту над Юпітэрам. Адлегласць паміж газавым гігантам і станцыяй вар'іравалася ад прыкладна дзесяці да чатырнаццаці тысяч кіламетраў.
Вялікая чырвоная пляма, самая вялікая атмасферная віхура ў Сонечнай сістэме, мае памеры каля 40 тысяч кіламетраў у даўжыню і 13 тысяч кіламетраў у шырыню, што больш за любыя лінейныя памеры Зямлі. Назіраннем з'явы навукоўцы займаюцца з 1830 года.
У задачы місіі Juno уваходзіць даследаванне аблокаў і палярных ззянняў Юпітэра. Пры дапамозе аднайменнай станцыі навукоўцы спадзяюцца даведацца больш аб паходжанні планеты, будове і фізічных уласцівасцях яе атмасферы і магнітасферы. Місія Juno павінна завяршыцца ў лютым 2018 года затапленнем станцыі ў атмасферы газавага гіганта.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)