Адміністрацыя ЗША прыняла рашэнне ўвесці забарону на паездкі амерыканскіх грамадзян у КНДР. Пра гэта абвясціла ў пятніцу начальнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Хезер Наўэрт, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле яе слоў, гэты крок быў зроблены «ў сувязі з нарастаючай занепакоенасцю з нагоды сур'ёзнай рызыкі арышту і доўгатэрміновага ўтрымання пад вартай у рамках праваахоўнай сістэмы Паўночнай Карэі» грамадзян ЗША.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан санкцыянаваў увядзенне «адмысловага геаграфічнага абмежавання на выкарыстанне ўсімі амерыканскімі грамадзянамі пашпарта для паездак у Паўночную Карэю або праз яе», адзначыла Наўэрт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0