Лонг-ліст прэстыжнай Букераўскай прэміі, якая прысуджаецца ў галіне літаратуры на англійскай мове, быў апублікаваны на афіцыйным сайце прэміі. У папярэдні спіс намінантаў увайшлі 13 аўтараў з Вялікабрытаніі, ЗША, Ірландыі, Індыі і Пакістана.

Сярод прэтэндэнтаў на прэмію - Пол Остэр («4,3,2,1»), Джордж Сондэрс («Lincoln in the Bardo»), Эмілі Фрыдлунд («History of Wolves»), Алі Сміт («Autumn»), Зэдзі Сміт («Swing Time»), Фіёна Мозлі («Elmet»), Джон МакГрэгар («Reservoir 13»), Махсін Хамід («Exit West»), Каміла Шамзі («Home Fire»), Себасцьян Бары («Days Without End» ), Майк Маккормак («Solar Bones»), Арундаці Рой («The Ministry Of Utmost Happiness»). Таксама ў спіс увайшоў раман лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі гэтага года Колсана Уайтхеда «Падземная чыгунка».

У ходзе далейшага абмеркавання кандыдатур прэтэндэнтаў журы сфармуе шорт-ліст з шасці аўтараў, з якога будзе абраны пераможца. Чакаецца, што ён будзе абвешчаны 13 верасня, імя лаўрэата стане вядома 17 кастрычніка.

Нагадаем, папярэднім пераможцам міжнароднай Букераўскай прэміі года стаў ізраільскі пісьменнік Давід Гросман. Узнагароду ён атрымаў за кнігу «Конь уваходзіць у бар» («A Horse Walks Into a Bar»). Давід Гросман падзяліў ўзнагароду з перакладчыцай Джэсікай Коэн. Гэта быў менавіта той выпадак, калі праца вялася сумесна: тонкі яўрэйскі гумар атрымліваў падтрымку ангельскага дасціпнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?