Boeing 787 здзяйсняе палёт у амерыканскай паветранай прасторы, маршрут якога ўтварае сілуэт самага самалёта, піша ВВС.
Getty
Boeing 787 Dreamliner вылецеў з Сіэтла, куды павінен вярнуцца па заканчэнні свайго падарожжа. Ён знаходзіцца ў паветры ўжо 14 гадзін.
Прасачыць за палётам Dreamliner можна на сайце Radarbox24 або Flightradar24.
На момант публікацыі нататкі самалёт «дамалёўваў» сваё правае крыло.
Boeing 787 Dreamliner — пасажырскі самалёт і месціць каля 300 пасажыраў. Лайнер здзейсніў свой першы камерцыйны рэйс у 2011 і, па сцвярджэнні кампаніі, з'яўляецца больш эканамічным, чым папярэднія мадэлі Boeing.
0
0
0
0
0
0