У Інстытуце гісторыі Акадэміі навук уведзеная негалосная забарона на ўдзел замежнікаў у раскопках.

Як мяркуюць археолягі, у раскопачных лягерах хтосьці з чыноўнікаў угледзеў тыя самыя “72 лягеры для падрыхтоўкі баевікоў”, пра якія гаварыў Лукашэнка. Каб перастрахавацца, кіраўніцтва Інстытуту забараніла запрашаць замежнікаў на раскопкі. Забарона не фармальная, ніякім афіцыйным чынам не аформленая. Інфармацыю пра гэта мы атрымалі ад аднаго з археолягаў. Кіраўніцтва інстытуту такі факт не пацьвярджае.

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0