На сайце tut.by праводзіцца апытаньне «Што вы будзеце рабіць на Дзень гораду»

Па стане на 14:38 16,59 % адказалі так: «Як што? Сьвяткаваць у горадзе, разам з усімі».

«Буду сядзець дома ці працаваць» — 27,44%

Пастараюся зьехаць з гораду — 55,97%.

Традыцыйна, агульнагарадзкія сьвяткаваньні ў Менску ператвараюцца ў Сьвята алкагалізму і ўседазволенасьці, нягледзячы на ўсе запэўніваньні гарадзкіх уладаў, што продаж сьпіртных напояў будзе абмежаваны.