У Сеціве апублікаваныя фота малодшага лейтэнанта Рэбекі Эдвардс, якая аказалася ў цэнтры сэкс-скандалу ў брытанскіх ВМС.

Паводле інфармацыі Daily Mail, Рэбека праходзіла службу на атамнай падлодцы HMS Vigilant на пасадзе афіцэра па інжынерна-тэхнічным забеспячэнні. Парушыўшы статут, яна ўступіла ў інтымную сувязь з капітанам субмарыны Сцюартам Армстрангам. Абураныя калегі паспяшаліся паведаміць пра інцыдэнт кіраўніцтву.

Спецыяльная міністэрская камісія высветліла, што сэксам на HMS Vigilant займаліся не толькі Эдвардс і Армстранг. Звальненне пагражае ўжо пяці членам экіпажа. Капітан падлодкі адхілены ад службы.

Рэбека Эдвардс.

Рэбека Эдвардс.

Капітан Сцюарт Армстранг.

Капітан Сцюарт Армстранг.

Удакладняецца, што бурлівыя пазастатутныя адносіны пачаліся паміж падводнікамі падчас выканання місіі па ядзерным стрымліванні ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Аб скандале стала вядома, калі субмарына накіроўвалася ў ЗША па балістычныя ракеты Trident, піша The Sun.

Пяці членам экіпажа субмарыны HMS Vigilant пагражае звальненне за сэкс на борце.

Пяці членам экіпажа субмарыны HMS Vigilant пагражае звальненне за сэкс на борце.

Жанчыны атрымалі права служыць на брытанскіх субмарынах у 2011 годзе. Першая прадстаўніца слабага полу прайшла курс падрыхтоўкі афіцэра-падводніка ў 2013-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0