Свет3232

Іспанцы арыштавалі каталонскіх міністраў

Нацыянальная судовая калегія Іспаніі прыняла рашэнне аб арышце васьмярых чальцоў урада Каталоніі, які быў адхілены ад улады пасля абвяшчэння незалежнасці. У іх ліку — былы віцэ-прэзідэнт рэгіёну Урыал Жункерас.

На пасяджэнне суда ў Мадрыдзе прыйшло дзевяць членаў каталонскага ўрада, з іх восем былі змешчаныя пад арышт без права на выхад пад заклад.

Арыштаваных міністраў абвінавачваюць у бунце, мяцяжы і растраце дзяржаўных сродкаў.

Яшчэ аднаго былога члена ўрада Санці Вілу, які кіруе дэпартаментам па справах прадпрымальніцтва і навукі, пракуратура папрасіла пакінуць на волі пад заклад у 50 тыс. еўра. Віла падаў у адстаўку яшчэ да абвяшчэння незалежнасці Каталоніі.

Рух «Нацыянальная асамблея Каталоніі» ужо заклікаў грамадзян выйсці на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння суда.

Былы кіраўнік урада рэгіёну Карлес Пудждэмон і яшчэ чатыры члена ўрада на пасяджэнне суда не з'явіліся. Цяпер яны знаходзяцца ў Бельгіі. Пракуратура Іспаніі запрасіла еўрапейскі ордар на іх арышт.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць