9 верасьня Івейскі раённы суд прызнаў нумар незарэгістраванага выданьня «Свабода» экстрэміcцкім экстрэміcцкім і пастанавіў сканфіскаваць 5000 асобнікаў выданьня. Пазоў быў пададзены старшынём Гарадзенскага КГБ. «Надрукаваныя ў ёй артыкулы утрымліваюць матэрыялы, якія прапагандуюць экстрэмісцкую дзейнасьць і генацыд грузінскіх уладаў у адносінах да асецінскага народу», сьцьвярджаў кагэбіст у паданьні.

На думку І.П. Сяргеенкі, у газэце «зьмешчана інфармацыя, якая носіць адкрытую антыбеларускую накіраванасьць і зьвернутая на дыскрэдытацыю асноўных накірункаў унутранай і замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Надрукаваныя ў ёй артыкулы утрымліваюць матэрыялы, якія прапагандуюць экстрэмісцкую дзейнасьць і генацыд грузінскіх уладаў у адносінах да асецінскага народу».

Як зазначана ў заяве аб устанаўленьні фактаў, якія маюць юрыдычнае значэньне, у артыкуле «Вайна ў Грузіі» прысутнічаюць прыкметы кампрамэтацыі дзейнасьці праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, якія не дазволілі правесьці ля будынку расейкай амбасады актывістам незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» радыкальна‑экстрэмісцкага накірунку несанкцыянаванай акцыі на знак салідарнасьці з супрацьзаконнымі дзеяньнямі грузінскіх уладаў у дачыненьні да асецінскага народу, паведамляюць праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?