У Брэсце міліцыянты высветлілі асобу гаспадыні сабакі, што ўкусіў школьніка на прыпынку грамадскага транспарту, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Інцыдэнт адбыўся 21 лістапада каля 14.00 на прыпынку «ЦУМ». Да 11-гадовага хлопчыка нечакана падбег сабака і укусіў 11-гадовага хлопчыка за нагу. Тут жа побач была і гаспадыня сабакі. Але Замест таго каб аказаць дзіцяці дапамогу, яна надзела на сабаку напыснік і спешна заскочыла ў аўтобус. Жанчына была абвешчаная ў вышук.

Праваахоўнікі размясцілі ў інтэрнэце запіс з камеры відэаназірання ў аўтобусе. Адзін з відавочцаў пазнаў жанчыну. Неўзабаве асобу гаспадыні ўстанавілі. Гэта — 30-гадовая жанчына. Участковаму інспектару яна сказала, што ў міліцыю не звярнулася, бо спалохалася адказнасці.

Складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за выгул сабакі ў неўстаноўленым месцы і адсутнасць рэгістрацыі жывёлы. Таксама вырашаецца пытанне аб прыцягненні жанчыны да адказнасці па ч.2 арт.15.47 КаАП (парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл, што пацягнула прычыненне шкоды здароўю), а ступень нанесенай шкоды здароўю дзіцяці вызначыць экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0