Карціна Вольгі Мікалайчык «Сэрца за кратамі» (Вязьні сумленьня) і стужка Ўладзімера Коласа «Галерэя Ады» атрымалі прызы на фэстывалі тэлевізійнага кіно, што завершыўся 25 верасьня ў Ханты-Мансійску.
Фільм «Сэрца за кратамі» быў прысьвечаны палітычным вязьням і атрымаў узнагароду, як найлепшая публіцыстычная стужка.
Карціна Ўладзімера Коласа, што адзначаная прызам «Нацыянальны характар», распавядае пра настаўніцу Аду Райчонак, якая жыве ў вёсцы і арганізуе мастацкія плэнэры, прысьвечаныя памяці сына.
Адначасова ў Нью-Йорку праходзіў тыдзень расейскага кіно. Стужка «Розыгрыш», якую зьняў беларускі рэжысэр Андрэй Кудзіненка і ў якой галоўную ролю сыграў беларускі актор — была прадстаўленая сярод дзесяці найлепшых расейскіх фільмаў.