Выйшаў першы ў 2018 годзе нумар «Нашай Нівы». Вось яго першая паласа:

Нумар ужо паступіў у кіёскі. У ім, сярод іншага:

«Свінства»: паэтычнае эсэ Таццяны Барысік пра зіму, несапраўдную без свежыны, і бягонію клінападобную ў зялёным кутку кабінета. Пра тое з нашага дзяцінства, калі яшчэ былі жывыя бабулі, што не забываецца.

«Чаму Скарына не наважыўся выдаць Біблію народнай мовай»: гутарка з доктарам гістарычных навук Георгіем Галенчанкам.

«Лабірынт». Працяг апавядання Алеся Кіркевіча «Агонь нас любіць».

Кошт падпіскі на месяц — 2,53 рубля (індэкс 63125), для прадпрыемстваў — 2,53 (індэкс 631252). Прычым аплаціць можна і не ўстаючы з крэсла.

Не забудзьцеся падпісацца на наступныя месяцы!

Падрабязную інструкцыю падпіскі на газету праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Як падпісацца на pdf-версію — чытайце тут.

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, а таксама праз АРІП. Дзякуй за падтрымку!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру