У канцы гэтага года можа набыць моц новы закон, паводле якога сімкі ў «шэрых» тэлефонах проста не будуць працаваць. Калі вы набудзеце мабільны за мяжой і захочаце, каб ён працаваў у Беларусі, то за гэта давядзецца заплаціць.

З прыняццем закону асабісты нумар (IMEI) кожнага новага тэлефону, які трапляе на тэрыторыю Беларусі, будзе заносіцца ў агульнарэспубліканскую базу. Базай у сваю чаргу будуць валодаць мабільныя аператары. І тэлефоны з незарэгістраванымі IMEI‑нумарамі проста не будуць абслугоўваць.

Новаўвядзенне, канечне ж, не будзе тычыцца тых тэлефонаў, якімі ўжо сёння карыстаюцца беларусы. Адключаць вашую мабілку аператар не будзе. Аднак калі пасля набыцця моцы закону вы самі набылі тэлефон за мяжой і прывезлі яго ў Беларусь, за рэгістрацыю IMEI‑нумара давядзецца заплаціць. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела Генпракуратуры па наглядзе і дазнанні Салаўдзі Магамадаў

Закон разлічаны перш за ўсё на скарачэнне колькасці «шэрых» тэлефонаў – незаконна правезеных праз мытны кантроль і тых, што не прайшлі сертыфікацыю. Новы закон дапаможа таксама разабрацца з праблемай крадзеных тэлефонаў. Па словах Салаўдзі Магамадава, калі вы купілі крадзены тэлефон, то як толькі зробіце з яго першы званок, у мабільнага аператара адразу высвеціцца ваш IMEI‑нумар.

Што будзе з замежнікамі, якія прыязджаюць у Беларусь са сваімі тэлефонамі і роўмінгам, пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?