Былы кіраўнік Салігорскага раёна Аляксандр Рымашэўскі стаў дырэктарам дзяржаўнага сельгаспрадпрыемства «Радастаўскі» ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Інфармацыю пра гэта TUT.BY паведамілі інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі на самім прадпрыемстве, дзе працуе 160 чалавек.

«Так, з учорашняга дня ўзначальвае», — сказалі ў ААТ «Радастаўскі», адказваючы на пытанне, ці сапраўды Аляксандр Рымашэўскі прызначаны новым кіраўніком прадпрыемства. У прыёмнай дырэктара дадалі, што Рымашэўскі «вельмі заняты», таму не можа даваць каментары.

На днях Рымашэўскі выйшаў на волю, адбыўшы пад вартай паўгода. У снежні 2017 года суд Мінскай вобласці прысудзіў былога кіраўніка Салігорскага раёна да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму c канфіскацыяй маёмасці. Суд таксама забараніў яму займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў і пастанавіў спагнаць з экс-старшыні 28 561 рубель.

Паводле інфармацыі крыніцы TUT.BY, Аляксандр Рымашэўскі быў памілаваны прэзідэнтам.

ААТ «Радастаўскі» створана ў канцы 2016 года шляхам пераўтварэння сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Радастаўскі» у адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 17 ліпеня 2014 г. № 349 «Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)». Раней у Радастава быў калгас «Чырвоны партызан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0