Культура99

«Я буду маліцца і сэрцам, і думамі»: Купалаў фэст зладзілі ў Радашкавічах 

Купалаў фэст прайшоў 8 ліпеня ў Радашкавічах у парафіі Найсвяцейшай Тройцы. Менавіта ў гэтай святыні 135 гадоў таму быў ахрышчаны паэт Янка Купала (Ян Луцэвіч), піша сайт Catholic.by.

У гэтым годзе касцёл у Радашкавічах, у якім сваё служэнне нясе кс. Юрый Быкаў, святкуе 571-годдзе. Ён адзін з найстарэйшых у Беларусі.

«Янка Купала — прарок Беларусі». Такой была тэма сёлетняга Купалавага фэсту.

Таму асабліва вымоўна гучалі ў гэты дзень у святыні, дзе быў ахрышчаны пясняр, словы з Евангелля паводле Марка: «Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй, у родных і ў доме сваім…»

Сённяшнія беларусы павінны шчыра адказаць сабе на пытанне «Хто мы такія?» Павінны прыслухацца да прарочых словаў Купалы, якія клічуць паўстаць з палону заганаў і самападману. Павінны перастаць слухаць фальшывых прарокаў, якія пераследуюць свае інтарэсы, ведучы іншых да згубы. Менавіта гэтаму была прысвечана гамілія кс. каноніка Юрыя Быкава, пробашча радашковіцкай парафіі.

Пасля св. Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў кс. Аляксандр Улас, прайшла культурна-грамадская акцыя «Чытаем Купалу разам».

Вершы песняра гучалі ў выкананні дарослых і дзяцей, прадстаўнікоў розных пакаленняў. Заўсёды актуальныя, хоць і напісаныя ўжо каля стагоддзя таму, словы паэта маглі пачуць і нанава пераасэнсаваць не толькі прысутныя ў касцёле вернікі і госці свята, але таксама слухачы «Радыё Марыя».

Працягнуўся фэст на адкрытым паветры, дзе ўсе маглі паласавацца салодкім пачастункам, прыгатаваным гасціннымі радашковіцкімі гаспадынямі. Тут жа гучалі спевы праслаўлення ў выкананні гурта Ubi Caritas, які спяваў таксама і на Імшы. Завяршылася свята, падрыхтаванае радашковіцкай парафіяй сумесна з літаратурным музеем Янкі Купалы, выступленнем фальклорнага калектыву «Мярэжа» і скокамі пад дуду.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

Усе навіны →
Усе навіны

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос39

Дзяўчына на Прыпяці вылавіла гіганцкага сома — 2,25 метра6

СБУ: Затрыманы агент КДБ, які шпіёніў на паўночнай мяжы Украіны3

У Расіі вайскоўца асудзілі за паражэнскія настроі

Самы працяглы маршрут — 140 кіламетраў за дзень. Экс-палітвязень Андрэй Кузнечык зацяты веласіпедыст — ён расказаў пра сваё хобі6

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць