Фота: vk.com.

Фота: vk.com.

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ля пад'езда яго дома. Пра гэта паведаміла яго прэс-сакратар Кіра Ярмыш.

Прычына затрымання Навальнага пакуль невядомая. Юрыст Фонду барацьбы з карупцыяй (арганізацыя, якую стварыў Навальны) Іван Жданаў у інтэрв'ю «Эху Москвы» заявіў: «Відавочна, што гэта звязана з публічным мерапрыемствам, прызначаным на 9 верасня, з падачай паведамлення на яго правядзенне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0