Грамадства4949

Улады вяртаюць «НН» і «Народную волю» ў распаўсюд

Адпаведнае абяцаньне ўтрымліваецца ў неафіцыйным лісьце, накіраваным у эўрапейскія структуры. Аднак нічога не гаворыцца пра іншыя, у тым ліку рэгіянальныя выданьні, пазбаўленыя магчымасьці друку і распаўсюду. Выданьні былі паінфармаваныя пра магчымасьць распаўсюду тэлефанічна, з Адміністрацыі прэзыдэнта.

Адпаведнае абяцаньне ўтрымліваецца ў неафіцыйным лісьце, накіраваным у эўрапейскія структуры. Аднак нічога не гаворыцца пра іншыя, у тым ліку рэгіянальныя выданьні, пазбаўленыя магчымасьці друку і распаўсюду.

«Беларусь сур’ёзна разглядае магчымасьці аднаўленьня супрацы з ЭС, што зьявіліся пасьля рашэньня Рады ЭС ад 13 кастрычніка 2008 году» [тут зваротны пераклад з ангельскага перакладу дакумэнту], — гаворыцца ў лісьце, пераклад якога мы атрымалі з крыніцаў у Брусэлі. «Гэтае рашэньне стварыла неабходныя перадумовы для поўнамаштабнага палітычнага дыялёгу».

У лісьце цытуюцца выказваньні У.Макея ў часе «Менскага форуму», і заяўляецца:

«Каб прадэманстраваць сур’ёзнасьць свайго намеру нармалізаваць адносіны з ЭС, беларускі бок:

1) пацьвярджае сваю гатоўнасьць да дэталёвага абмеркаваньня рэкамэндацый АБСЭ/БДІПЧ што да ўдасканаленьня Выбарчага кодэксу ... .

2) забясьпечыць:

a) рэальную магчымасьць для недзяржаўных газэтаў «Народная воля» й «Наша Ніва» друкавацца на тэрыторыі Беларусі;

б) вярнуць вышэйназваныя ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду і ўключыць іх у дадатковы каталёг «Белпошты».

У лісьце таксама выказваецца гатоўнасьць улічыць пажаданьні ўпаўнаважанага АБСЭ па свабодзе СМІ ў сфэры заканадаўства.

Нічога не гаворыцца пра іншыя, у тым ліку рэгіянальныя выданьні, пазбаўленыя магчымасьці друку і распаўсюду.

«Народная воля» покуль мае выходзіць двойчы на тыдзень, у аўторак і пятніцу. Дамовы прадугледжваюць магчымасьць пераходу яе на штодзённы выхад. Няма і іншых дэталяў — адносна акрэдытацыі карэспандэнтаў, магчымасьці для продажу праз крамы ды іншае — якія складаюць умовы для нармальнай працы СМІ.

Газэтны цэх Беларускага дому друку, які належыць Адміністрацыі прэзыдэнта, ужо падрыхтаваў зьменены графік працы з улікам «Народнай волі». Газэта мае пачаць друк там ад 1 сьнежня.

«НН» і «Народная воля» былі тэлефанічна паінфармаваныя Адміністрацыяй прэзыдэнта пра магчымасьць «вырашэньня праблемаў распаўсюду». Газэты адразу накіравалі адпаведныя лісты ў «Белпошту» і «Белсаюздрукі». Пакуль невядома, зь якога дня дзьве газэты вернуцца ў распаўсюдніцкія сеткі. Ідуць перамовы з прадпрыемствамі-распаўсюднікамі.

Каментары49

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе7

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі25

Аляксей Протас стаў першай зоркай матча «Вашынгтона»1

Вучоныя адкрылі новы тып дыназаўра, падобнага да Т-Рэкса, які лічыўся страчаным3

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА3

У ЗША перастаў працаваць TikTok1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →