Пад агонь трапіў картэж зь Лехам Качыньскім і Міхаілам Саакашвілі.Прэзыдэнты Польшчы і Грузіі меліся агледзець у Ахалгорскім раёне на паўднёваасецінскім баку блокпост, дзе знаходзяцца расейскія ваенныя.
Ініцыятыва агледзець блокпост належала польскаму лідэру.
Лех Качынскі сьцьвярджае, што чуў расейскую гамонку з боку тых, хто страляў па картэжы.
Прэзыдэнт Польшчы таксама заўважыў, што абстрэл машынаў прэзыдэнтаў яскравае сьведчаньне таго, што пагадненьне Мядзьведзева – Сарказі па спыненьні агня не выконваецца.
Дарэчы гэтымі днямі спаўняецца пяць год з моманту Рэвалюцыі ружаў у Грузіі -- падзеньня рэжыму Шэварднадзэ.
0
0
0
0
0
0