Свет2323

Цела забітага журналіста Хашогі знайшлі ў рэзідэнцыі саудаўскага генконсула ў Стамбуле

Цела забітага саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі выяўлена на тэрыторыі рэзідэнцыі генконсула Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле, заявіў ria.ru кіраўнік турэцкай партыі Vatan («Радзіма») Догу Перынчэк у аўторак.

«Мне паведамілі надзейныя крыніцы ў службе бяспекі Стамбула, што цела Хашогі было выяўлена ў калодзежы, які знаходзіцца ў садзе на тэрыторыі рэзідэнцыі саудаўскага генконсула», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што забойства Хашогі планавалася загадзя, паведамляе The Guardian.

Па словах Эрдагана, забойства спланавалі за некалькі дзён да візіту Хашогі ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. У забойстве ўдзельнічалі дзве групы людзей з Саудаўскай Аравіі, у адну з якіх уваходзілі генералы.

Эрдаган паведаміў, што за дзень да забойства з Эр-Рыяда ў Турцыю прыбылі трое чалавек, якія агледзелі лес недалёка ад Стамбула. Мяркуецца, што яны шукалі месца, дзе схаваць парэшткі Хашогі.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук16

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Усе навіны →
Усе навіны

17-гадовы стартапер Бурбіцкі намякае, што Лібер прабраўся да яго ў кватэру і раскідаў рэчы18

У Швецыі анлайн-сэкс прыраўнялі да прастытуцыі: карыстальнікам OnlyFans пагражае турма14

Мяняюцца правілы афармлення банкаўскіх картак3

У Чавускім раёне ласяня згубіла маму і выйшла па дапамогу да людзей. У той жа дзень яно знайшло сабе новага сябра1

Віцэ-прэм'ер: Такога вясновага надвор'я не памятаюць нават старажылы1

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка18

Кіраўнік раёна Курскай вобласці папрасіў Пуціна захапіць украінскія Сумы1

Дарадца Пуціна лічыць, што СССР «юрыдычна недзе існуе». Але што тады ў Крамлі робіць Пуцін?7

Расію асабліва раздражняе Кая Калас5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук16

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць