• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Гісторыя
Фота 3 з 3

Крыж на магіле Рамана Скірмунта. Фота: архіў Аляксандра Смаленчука.

07.11.2018 / 16:48

Як і за што забілі экс-прэм'ера БНР Рамана Скірмунта

Раман Скірмунт — адна з ключавых фігур у беларускай гісторыі. Летам 1918 года ён — былы дэпутат Дзяржаўнай Думы і член Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі, сфармаваў урад Беларускай Народнай Рэспублікі. Аўтарытэтны беларускі гісторык, доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук больш за 20 гадоў даследаваў біяграфію Скірмунта. Вынік яго працы — кніга «Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю».

Раман Скірмунт. Фота: архіў Аляксандра Смаленчука.

Раман Скірмунт быў адным з найбагацейшых жыхароў Беларусі. Спадчыннік маёнткаў Парэчча і Моладава на Піншчыне, віцэ-старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі і ўладальнік найбуйнейшай суконнай фабрыкі Паўночна-Заходняга краю, якая прадавала свае тканіны на шынялі афіцэрам царскай арміі праз уласны магазін у Маскве. Таксама ён валодаў броварам і акцыямі Віленскага зямельнага банка.

Гэта не перашкодзіла Скірмунту далучыцца да беларускага нацыянальнага руху. Праўда, сацыялісты, якія ў гэтым руху дамінавалі, не ацанілі прадстаўлены ім шанец: Скірмунт, які мае аўтарытэт у фінансавых і палітычных колах, цалкам мог прадстаўляць БНР на міжнароднай арэне.

Але, як адзначаў гісторык Аляксандр Пашкевіч, «беларускі рух арыентаваўся на больш нізкія пласты грамадства. Беларускія эсэры і іншыя палітычныя партыі прапаноўвалі забраць зямлю і падзяліць паміж сялянамі. Калі б іх радыкальныя праграмы былі рэалізаваны, эліта страціла б усё, што мела. Таму ўсе людзі з грашыма бачылі ў беларускім руху не саюзніка, а ворага. У выніку нават імаверныя шансы на поспех [БНР] аказаліся страчанымі».

Ад паслуг Скірмунта адмовіліся. У 1930 годзе ён яшчэ быў абраны ў Сенат Польшчы (Заходняя Беларусь з'яўлялася часткай гэтай краіны), але агулам адышоў ад палітычнай дзейнасці.

Восенню 1939 года ў Заходнюю Беларусь прыйшла Чырвоная армія. Неўзабаве Скірмунта забілі ля роднай вёскі Парэчча на Піншчыне. Фрагмент даследавання Аляксандра Смаленчука, які публікуецца з яго дазволу, распавядае менавіта пра гэтыя падзеі. Раздзел кнігі публікуецца ў скарачэнні і з рэдакцыйным падзагалоўкам.

Гісторык змог рэканструяваць падзеі 1939 года, абапіраючыся на метады «вуснай гісторыі». На працягу 2000-2016 гадоў Смалянчук, а таксама яго калегі, мясцовыя краязнаўцы, студэнты запісвалі ўспаміны жыхароў навакольных вёсак — сялян 1910-1930-х гадоў (з захаваннем асаблівасцяў іх вымаўлення). Гэтыя запісы былі дапоўнены вуснымі ўспамінамі пляменніцы Рамана Скірмунта, запісанымі польскімі даследчыкамі, а таксама матэрыяламі з польскіх архіваў.

Кніга выйшла ў выдавецтве Зміцера Коласа пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. Яе прэзентацыя адбудзецца 15 лістапада ў 18.00 у канферэнц-зале гатэля «Манастырскі» (Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 6). Уваход вольны.

«Уначы адзін з сялян паведаміў, што «рэвалюцыйны камітэт» прыняў рашэнне расстраляць Скірмунтаў»

Сям'я Скірмунтаў. Фота: архіў Аляксандра Смаленчука.

Што адбылося ў Парэччы з прыходам Чырвонай арміі? Атрымаўшы звесткі пра [напад] СССР, Раман Скірмунт з сястрой Аленай і яе мужам Баляславам Скірмунтам выехалі з Парэчча ў Пінск. Вечарам 20 верасня 1939 г. у горад увайшлі часткі Чырвонай арміі. У наступныя дні адбыліся масавыя арышты «класава чужога элементу». Былі арыштаваныя таксама Скірмунты. Але ў турме яны прабылі толькі суткі. Пасля допыту і запісу асабістых дадзеных іх, як і большасць іншых арыштантаў, выпусцілі на свабоду.

Напрыканцы верасня Раман і Баляслаў Скірмунты вырашылі вярнуцца ў Парэчча. У вёсцы Скірмунта вельмі шанавалі, і, магчыма, ён якраз і разлічваў на дапамогу вяскоўцаў. Тым больш, што ў Пінску ўжо распавядалі як пра факты «стыхійных» забойстваў і расправаў з землеўласнікамі (зямянамі), так і пра эпізоды, калі жыхары палескіх вёсак ратавалі іх ад рэпрэсій з боку новай улады. Праз даверанага чалавека (лакея Олеся) ён перадаў ліст Вацлаве Нээф. Яна жыла ў апусцелай плябаніі ў Парэччы і, дзякуючы мужу, які быў грамадзянінам Германіі, адчувала сябе больш-менш упэўнена. Савецкая ўлада нямецкіх саюзнікаў не крыўдзіла.

Каб вярнуцца ў Парэчча, патрэбны быў дазвол новай мясцовай улады. «Камісар» Марозаў, які знаходзіўся ў Парэччы, дазволіў вяртанне з умовай, што Скірмунт не будзе ўмешвацца ў справы вясковага «рэвалюцыйнага камітэта».

Вацлава Нээф не раіла Скірмунту вяртацца, бо [мясцовы] камітэт ужо пачаў расправы. Адной з першых ахвяр стаў ляснік Яворскі. Да таго ж у складзе камітэта аказаўся чалавек, асуджаны за кражу мёду з вулляў маёнтка, які меў асабісты канфлікт з Скірмунтам.

Аднак Раман і [яго сваяк] Баляслаў Скірмунты ўсё ж прыехалі ў Парэчча і пасяліліся таксама ў плябаніі. Р. Скірмунт, як і Нээфы, амаль не пакідаў будынку. Магчыма, ужо ў Парэччы ён даведаўся пра трагічны лёс сваякоў з Моладава. Генрык і Марыя Скірмунты былі забітыя 20 верасня. У гэтыя трывожныя дні ён, верагодна, прыгадваў успаміны свайго сябра Эдварда Вайніловіча пра рабунак і знішчэнне ягонага палаца ў Савічах (Слуцкі пав.) дэзертырамі, сялянамі і слугамі ў лютым 1918 г. Жыццё Вайніловічу і ягонай жонцы выратавала толькі тое, што папярэджаныя адным са слугаў, яны паспелі схавацца ў лесе…

Праз некалькі дзён пасля вяртання жыхароў плябаніі ўначы абудзіў адзін з парэцкіх сялян, які паведаміў, што «рэвалюцыйны камітэт» прыняў рашэнне расстраляць Скірмунтаў, і параіў ім уцякаць. Раман Скірмунт не паверыў і не хацеў пакідаць вёску, але ўрэшце паддаўся ўгаворам і заявіў, што раніцай яны паедуць вузкакалейкай да Янава, а адтуль чыгункай да Пінска.

«Такім, як Скірмунт, не далжно быць места на земле»

Палац Скірмунта ў сядзібе Парэчча. Да 1918 года. Фота: wikimedia.org.

Аднак іх апярэдзілі. Раніцай 6 кастрычніка Скірмунтаў арыштавалі ўзброеныя «камітэтчыкі» і памясцілі ў карцар былой управы гміны, якая стала сядзібай камітэта. Раніцай наступнага дня арыштаваных пасадзілі на воз і заявілі, што павязуць у Пінск на допыт. Муж Вацлавы Нээф адразу ж пайшоў да «камісара» Марозава, і той пацвердзіў, што арыштаваных павязуць у Пінск. Насамрэч, яны былі расстраляныя ў лесе «Корань» паміж вёскамі Велясніца і Кажанёва (8-10 км ад Парэчча).

На наступны дзень адзін з забойцаў хадзіў у адзенні Рамана Скірмунта і меў на руцэ ягоны гадзіннік. Ён нават зайшоў у плябанію і папрасіў вады. Магчыма, чакаў нейкіх роспытаў, але не дачакаўся.

Вясковыя суразмоўцы пацвердзілі спадзяванні Скірмунта на дапамогу сялян. Марыя Кучынская (1919 г. нар.): «Быў пэўны на свой народ, бо він яго не обіжаў. Ён мог уцячы, але думаў, што прыйдуць Саветы і разбяруцца». Яна ж прыгадала ягоныя словы пасля вяртання ў Парэчча: «Він хотіў так: «Знаю, шчо ўжэ не помешчык, такі ж робочы, як і ўсі. Я буду робыты, але трэба, коб прыйшло начальство […] Ну, ідітэ, забырайтэ ўсё мае багацтво. Но робітэ. А я посмотру, як вы будытэ робыты. Молоднякы шчэ ж вы, ныц ны знаетэ».

Спадзяванне Рамана Скірмунта на сустрэчу і размову з «начальствам» пацвердзілі і іншыя суразмоўцы. Але гэтага спаткання не адбылося. «Начальства» (рэспандэнты прыгадвалі прозвішчы «камісараў» Холадава, Кавалёва і Маскалёва) не збіралася сустракацца з уладальнікам маёнтка. Магчыма, якраз гэтыя «камісары» (часцей вясковыя суразмоўцы згадвалі Холадава) і стаялі за спіной забойцаў.

Забойству папярэднічаў агульны сход, які павінен быў стаць «народным судом» над памешчыкам. Пра яго распавёў былы шафёр Рамана Скірмунта Мікалай Куцко (1911 г. нар.): «У 39 годзе Саветы сабралі суд: што будзем рабіць са Скірмунтам? Некаторыя казалі, хай ён ідзе да сваіх лёкаеў на калёнію, і хай яны яго кормяць. Другія казалі, што трэба выдзяліць яму пакой у палацы. Хай там жыве. Ніхто не хацеў забіваць. Тады выступіў камісар Холадаў: «Вы не знаеце, што такое памешчык, а мы знаем. Ён і конюхам работаць можа, але возьме, хлеў зачыніць, падпаліць, цялё на плечы, бяжыць і крычыць «Спасайте!» По-мойму такім, як Скірмунт, не далжно быць места на земле»».

Сярод парэчан знайшліся людзі, якія прыслухаліся да гэтага меркавання. Суразмоўцы асуджалі іх. Калі Рамана і Баляслава Скірмунтаў везлі на смерць, нехта з парэчан паспрабаваў заступіцца: «Шчо вы робытэ? Куды вы ёго выдэтэ?» І почуў у адказ: «Моўчы, бо і тобі гэтэ будэ шчэ!» (Анастасія Вакульчык).

Марыя Нікалайчык (1920 г. нар.) распавяла, што людзі плакалі, а Скірмунт сказаў: «Я з вамы прошчаюса назаўжды. Спадзяюся, што нікому не зрабіў кепскага». У адказ на пытанне, чаму ж вы не абаранілі чалавека, суразмоўцы разводзілі рукі і адказвалі: «А як жа абароніш? Нічога не зробіш!» (Марыя Кучынская).

«Цудило винтовку кинул, Пархомчук тоже побежал. Пришлось мне [Скирмунта] кончать»

Крыж на магіле Рамана Скірмунта. Фота: архіў Аляксандра Смаленчука.

Прыгадвалі, што перад смерццю Раману Скірмунту загадалі адвярнуцца ад забойцаў. Ён адмовіўся: «Я ад людзей ніколі не адварочваўся». І дадаў: «Я б вам не радзіў гэта рабіць, бо вы маладыя. Я ўжо аджыў свае гады» (Анастасія Вакульчык). У аднаго з забойцаў нават ружжо з рук выпала. Але сваю злачынную справу яны давялі да канца. Галоўным выканаўцам быў Сільвестр Лукашык (вясковае прозвішча «Соловэй»).

Найбольш поўны аповед пра забойства «пана» належаў Мікалаю Калбаску (1925 г. нар.) з в. Рудка. Прывяду фрагменты інтэрв'ю, запісанага ў 2004 г.:

— Бачыў, як вызлы ёго страляты […] Мы, хлопчыкі, тогді короў паслы. Гадоў 14 було. Ёго вызлы, кучар сыдіў, пара коней з Порычча, і тры ішлі з ружжамі ззаду. А він і швагро ёго з Варшавы (прыехаў да яго ў госты)… I тут ужо большовыкы захватылы ёго, да ўсё. А він нікуды ны ўтыкаў. […] Ёго вызлы Козак, Соловэй і Просіф. […] Соловэй — гэтэ маей мамы сыстры буў швагер. Я Солоўя добрэ помню. […] Трое ззаду з ружжамі ішлы, а кучэр упэраді, а оны ў капэлюшах сыділы ззаду. Повозка наслана була — солома, одіяло засланэ було, усё хорошэ. Сумок ны було. […] І тому пану і шурыну той Соловэй казаў: «Одвырныса задом. Коб у зад стрыляты. А він говорыты: «Я од людэй ны одворочваўса. Хто до мынэ прыходыў, я каждому помоч даваў». У ліцо выстріліў. Так тому Солоўю він мо годоў з дэсять, мо і бульш, як застріліў, так у вочах усё врэмя стояў. Шчо ў ліцо стріляў.

— Адкуль вядома, што гэта Скірмунт сказаў? Няўжо Соловэй пра гэта распавядаў?

— Ну, пэўно! Там буў такі Сак Коля. Так він ёму казаў, як пана стріляў. А той буў хорошы і з паном, і з тым. Він у пана служыў, стары Сак. Скірмунт кажэ: «Чы я тыбэ колі тронуў, а ты хочэш мынэ застрілыты». О, пан хорошы буў Скірмунт.

— А можа, якая крыўда была на Скірмунта?

— Якая там крыўда?! Він на роботу до Скірмунта не ходыў ныяк!

[…] На другі дэнь мы бігалы туды, на Корэнь, дэ маёнток буў. Кілометрэў два ці тры. І там булы такы здоровы дубы. […] Калі мы прыйшлі тые місцэ глядзець, дэ застрілылы, то одын з Рудкі хлопэц дажэ туфлі сорваў. Ны знаю, чы з пана, чы з того, бо ногы наверсы булы ў одного. Іх тылько прысыпалы. Булы там тры годы. А колы німцы прыйшлы, прыіхала сыстра. Она собрала косточкы і поховала ў Поріччы, дэ дорога на Чамырын.

— Людзі гавораць, што калі Скірмунт не захацеў адварочвацца, то двое з тых забойцаў кінулі стрэльбы і ўцяклі. Застаўся адзін Соловэй, які і забіў іх. Гэта праўда?

— Гэтого я ны знаю. Можэ так і було. Только я знаю, шчо Скірмунту Соловэй казаў: «Одвырныса». А він говорыть: «Я од людэй ны одворочваўся». Гэто ў Поріччы мні расказвалі. Кажэ: «Хто до мынэ обрашчаўся, я каждому помоч даваў». Помогаў хаты робыты, грошыма помогаў, даваў усё. Колы-то ў Варшаве буў Сэнат, як зарэ Дума, так він жэ тожэ участвоваў там. То він сказаў, шчо ўсю зымлю трэба ў помешчыкаў забраты і оддаты людям. Помешчыкам надо покынуты по 40 гектар. Хватыть з іх. А ўсю зымлю зобраты і народу роздаты. […]. Він народу добрэ робыў, він ны бояўса. Хто мыны заб’е? Він врэды ны робыў. […] У концы він мог быты прызідэнтом.

А вось як пераказаў успаміны парэчанкі Хрысціны Цярлецкай (1912 г. нар.) пра гэтую трагічную падзею пінскі журналіст Вячаслаў Ільянкоў:

— Аднойчы я сведкай была, як Селівестр Лукашык падвыпіў і распавядаў: «Завялі мы іх і прымусілі яму капаць. Раман адмовіўся: «Я не заслужыў сабе магілу капаць». Баляслаў маладзейшы быў, адразу збаяўся, згубіўся. Заўважыў гэта Скірмунт, абапёрся на сук — цяжка стаяць, ішлі доўга — і просіць: «Хутчэй рабіце, што вырашылі».

«Павярніся», — кажу яму.

А ён глядзіць на мяне: «Я нічога дрэннага людзям не рабіў». Ударыў яго, а ён кажа: «Не думайце, што прашу, сваё пражыў, але вы не бярыце грэх на душу».

Цудзіла вінтоўку кінуў, Пархамчук таксама пабег. Прыйшлося мне канчаць».

Паводле Вацлавы Нээф, забойства адбылося 7 кастрычніка 1939 г. Целы забітых былі скінуты ў вырытую магілу і прысыпаны зямлёй…

«У пэўны момант вёска пайшла рабаваць палац»

Фота: архіў Аляксандра Смаленчука.

Пасля забойства Рамана Скірмунта палац быў разрабаваны. Рэспандэнты звычайна адмаўляліся распавядаць пра лёс палаца, маўляў, «не памятаем». Толькі Мікалай Куцко прызнаўся, што ў пэўны момант вёска пайшла рабаваць палац. А Яўдакія Пракопчык (1928 г. нар.) удакладніла: «Бяднейшыя ўсё расцягнулі. Тыя, што працавалі на пана, не пайшлі. […] Усё пазабіралі… лыжкі, талеркі…» Яна ж прыгадала, што мэблю з палаца забралі згаданыя «камісары». І тут ізноў фігураваў Холадаў…

Большасць рэспандэнтаў у забойстве «добрага пана» вінаваціла выключна «сваіх» і сцвярджала, што савецкае «начальства» не мела дачынення да гэтай трагедыі. Толькі Харыта Чырко (1913 г. нар., в. Парэчча) заявіла, што смяротны прысуд вынеслі якраз «камісары»: «Савецкі булы люды, ну то тые его прыговорылы, што забіты. […] Тэе начальство, што оно наіхало, а не поріцкія. Поріцкі […] то его век не далы б забіты. Нікогда б не далы, бо він хорошый чоловік быв. Він такі, бідных людэй так він шкодовав».

Амаль усе запісаныя аповеды пра забойства Рамана і Баляслава Скірмунтаў утрымлівалі згадкі пра «божую кару» для забойцаў. Паводле аповеду С. Хвясюк, Сільвестр Лукашык («Соловэй») часта жаліўся сваёй сястры: «Хрысцечка, і ходзю, то ў вачах мне пан стоіць, і ложусь, і встаю, і в ноч, і в дзень у вачах стаіць. Як дывіўся ў вочы, так у вачах стаіць» […] А той Пархомчук, то яго німцы забралі. Бацька казав… І там быв Рабы мост, і там яго немцы мучылі: «Што ж ты зрабыв? Нашчо Скірмунта ўбів?» Он погыб там. Трэці Цудзіла я не знаю дзе…»

Іншыя суразмоўцы прыгадвалі, што «Соловэй» хварэў на сухоты і выглядаў як «шкілет, абцягнуты скурай». Усцім Пархамчук («Козак»), паводле іншай версіі, падчас нямецкай акупацыі хаваўся ад немцаў і ад парэчан. А калі памёр, то быў закапаны жонкай у бульбяной яме. Тры ягоныя сыны трагічна загінулі. Іван Цудзіла («Просіф») пасля вайны з’ехаў у Расію і згінуў без следу.

На пачатку нямецкай акупацыі прах Рамана і Баляслава Скірмунтаў быў пахаваны ў парку, які некалі заснаваў сам гаспадар маёнтка. Наогул, на Піншчыне былі рэпрэсаваныя ўсе Скірмунты, якія не пакінулі родныя мясціны ў верасні 1939 г. Падобна, што ва ўласным ложку памёр толькі старэйшы брат Рамана Аляксандр Скірмунт (1858—1940). Скірмунты падзялілі лёс шматлікіх польскіх землеўласнікаў, якія разам з дзеячамі беларускага нацыянальнага руху былі першай ахвярай савецкіх рэпрэсій у Заходняй Беларусі. Пазней прыйдзе чарга мясцовай інтэлігенцыі, польскіх і беларускіх «кулакоў», габрэйскай «буржуазіі».

У 1990-я гг. у парэцкім парку быў пастаўлены помнік Скірмунтам — жалезны крыж з надпісам па-польску. Ужо ў ХХІ стагоддзі паблізу першага крыжа на меркаванай магіле Скірмунтаў з’явіўся драўляны крыж з надпісам па-беларуску…

Сумныя думкі нараджаюцца каля гэтага крыжа. Лёс многіх таленавітых сыноў і дачок Беларусі быў надзвычай трагічным. Звычайна — гэта самотнасць, перадчасовая смерць ці выгнанне на чужыну. Дачка ўладальніка сядзібы ў Бакінічах Станіслава Скірмунта Тэрэза, дзяцінства якой прайшло ў адным з калгасаў Казахстана, у размове заўважыла, што трагедыя Беларусі не толькі ў тым, што вынішчылі найлепшых. Самым жахлівым было тое, што ролю непасрэднага ката часта выконвалі самі беларусы. Быццам забівалі ўласную будучыню.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
У Сафійскім саборы адкрылася выстава пра старажытны полацкі гандаль
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
Палітыка і грамадства
«Многім замяняў бацьку, гісторыю ведаў дзівосна». Што за чалавек выкладчык гісторыі мінскага каледжа, затрыманы на вачах навучэнцаў
«Вялікая сямёрка» выдзеліць 19,8 млрд даляраў на ўмацаванне фінансавай сістэмы Украіны
У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц
Аўстрыйцы збіраюцца плаціць за расійскі газ у рублях
Расія спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю
Прадстаўнік ЕС зняволеным журналістам: Мы будзем і далей дабівацца вашага вызвалення
З 23 мая ўводзяцца летнія абмежаванні на галоўных дарогах Беларусі
Усяго патроху
«Сведкамі» на вяселлі ў Баранавічах сталі аўчаркі 
«Зорную ноч» ван Гога цяпер можна сабраць з Lego. Спатрэбіцца больш за 2 тысячы дэталяў
Мурашкі ў хаце? Дапаможа агурок
Знакаміты ўкраінскі кот Сцяпан атрымаў прэстыжную прэмію WIBA ў Канах
Маці Ілана Маска ўражвае свет не менш за сына. «Яна — сіла, якую не стрымаць»
Паглядзіце, якое ласяня выходжваюць у Віцебскім заапарку ФОТА
Пяць прадуктаў, якія дапамагаюць скуры абмалоджвацца
Спорт
Прэзідэнт МАК: Абмежаванні супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў — меры па абароне сумленнасці спаборніцтваў
Фаны перамаглі ў вулічнай бойцы, гульцы — на полі! Нямецкі «Франкфурт» разам з неверагоднымі заўзятарамі заваяваў золата футбольнай Лігі Еўропы
Шчанюк Дзмітрыя Баскава і чыстыя сядзенні на стадыёне. Што дзяржрэсурсы пішуць пра беларускі спорт
ФІБА забараніла зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць ва ўсіх сваіх турнірах
Арцём Мілеўскі патлумачыў, што ў кіеўскую тэрабарону не пайшоў з-за прыроднага пацыфізму
«Арлы» супраць «Джэрс»: чаго чакаць ад сённяшняга фіналу Лігі Еўропы
Ці пакажуць беларусам Алімпіяду, нягледзячы на забарону МАК? Падаецца, што варыянтаў хапае
Здарэнні
Літоўскага памежніка падазраюць у атрыманні хабараў ад беларускіх тытунёвых кантрабандыстаў
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
На вуліцы Сурганава ў Мінску перакулілася «хуткая дапамога»
Апублікавалі фотаробаты падазраваных у забойстве ветэрынара на беларуска-ўкраінскай мяжы
Лабавое сутыкненне ў Рэчыцкім раёне: загінулі двое дзяцей
У Докшыцкім раёне ўтапілася двухгадовая дзяўчынка
Двое беларусаў спрабавалі ўвезці ў Польшчу тысячу пачкаў кантрабандных цыгарэт
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Воспа малпаў у Еўропе. Ці пагражае нам чарговая эпідэмія?
Ці сапраўды для здароўя карысна праходзіць 10 тысяч крокаў штодзень? Не, толькі 7500
Ці дастаткова менш есці, каб пахудзець? Усё не так проста
Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў
Мова
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Мова наша. Ці скланяецца жаночае прозвішча Сапега?
Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аўто
На памежных АЗС прадаваць дызпаліва будуць у 1,5 разу даражэй
«Масквіч» з бяросты і лыка. Эксперт — аб тым, якая будучыня чакае расійскі аўтапрам пасля сыходу Renault
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
У Расіі замест Renault адродзяць вытворчасць «Масквічоў»
Эканоміка
«Беларусбанк» адмяняе забароны на пераводы, «Банк ВТБ» не будзе папаўняць рублёвыя ўклады. Важныя змены ў банках 
У Беларусі забаранілі расійскую «Храновіну»
Галоўчанка заклікаў краіны СНД адмовіцца ад даляра і еўра
Еўра каштуе амаль як даляр. Што адбываецца і як гэта адаб'ецца на нас?
Меркаванні
Гісторык Акудовіч: «Радзівіл здрадзіў», таму запаўняюць пустку рускім шавінізмам
Вадзім Мажэйка: Партыя рэваншыстаў у новай Беларусі — натуральна і нават пажадана
«Калі Украіна не пераможа, нас чакаюць дзесяцігоддзі цемры». Цімаці Снайдэр пра Расію як фашысцкую дзяржаву
Навошта ўладам забараняць Оруэла і прычым тут Ала Пугачова
Гісторыя
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
У Сафійскім саборы адкрылася выстава пра старажытны полацкі гандаль
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч
Культура
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Naviband прэзентавалі новы сінгл ВІДЭА
Вольны Хор сёння дасць канцэрт у падтрымку Украіны
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
«Цераз лес ідзе цягнік — зайцы едуць на пікнік». Новы мультверш Андрэя Скурко
Адкрылася віртуальная выстава мастацкіх твораў, знятых з экспазіцыі «Арт-Мінска»
У Варшаве праходзіць канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
«єБайрактар». Як «дзяржава ў смартфоне» дапамагла ўкраінцам вытрымаць удар Расіі 
Каханне і сэкс
Абдымацца раніцай карысна для здароўя. Цяпер гэта пацвердзілі і навукоўцы
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота
Свет
У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц
«Вялікая сямёрка» выдзеліць 19,8 млрд даляраў на ўмацаванне фінансавай сістэмы Украіны
Расія спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю
Аўстрыйцы збіраюцца плаціць за расійскі газ у рублях
Расійская апазіцыя хоча выдаваць пашпарт «добрага рускага»
У Польшчы правядуць эксперымент з безумоўным базавым даходам
Расія сама ў 1990-я гады адмовілася ад уступлення ў НАТА
Галоўнае
Гісторык Акудовіч: «Радзівіл здрадзіў», таму запаўняюць пустку рускім шавінізмам
Літоўскага памежніка падазраюць у атрыманні хабараў ад беларускіх тытунёвых кантрабандыстаў
Хто пераможа: Украіна ці Расія? Wall Street Journal апісаў пяць сцэнарыяў заканчэння вайны 
Мінабароны Расіі адрапартавала пра захоп «Азоўсталі»
«Многім замяняў бацьку, гісторыю ведаў дзівосна». Што за чалавек выкладчык гісторыі мінскага каледжа, затрыманы на вачах навучэнцаў
«Беларусбанк» адмяняе забароны на пераводы, «Банк ВТБ» не будзе папаўняць рублёвыя ўклады. Важныя змены ў банках 
У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц
Усяго патроху
Воспа малпаў у Еўропе. Ці пагражае нам чарговая эпідэмія?
Ці сапраўды для здароўя карысна праходзіць 10 тысяч крокаў штодзень? Не, толькі 7500
Ці дастаткова менш есці, каб пахудзець? Усё не так проста
«Сведкамі» на вяселлі ў Баранавічах сталі аўчаркі 
Фота / Відэа
Рэкардсмены — Эдуард Бабарыка і Ілля Шапаткоўскі. Хто з палітвязняў ужо больш за год сядзіць без прысуду?
Беларусы ламануліся перавучвацца ў ІТ, але рэальнасць жорсткая — нашых джуніяраў нідзе не чакаюць
Апытанка
Самае чытанае
BYPOL апублікаваў новае расследаванне пра агентурную сетку МУС 
Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы
ГУБАЗ затрымаў маладога настаўніка гісторыі
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 
Самае лайканае
Беларус купіў стары дом ля мора ў Італіі ўсяго за 13 тысяч еўра і расказаў, што з гэтага выйшла
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Вадзім Пракоп’еў пра полк «Пагоня»: Каліноўцы прапанавалі нам прадэманстраваць жывучасць у канкурэнтнай барацьбе
Шандаровіч: Як толькі Захад сядзе з Пуціным за стол перамоваў — Захад прайграў
Лукашэнка і Пуцін засталіся без падтрымкі — эксперт пра вынікі саміта АДКБ
Гарачыя тэмы
Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы
ГУБАЗ затрымаў маладога настаўніка гісторыі
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы
«Чому, пане, не на війні?» «Сакратарка Пуціна» парушыла маўчанне пасля вяртання з Лондана
Дачка Пуціна сустракаецца з Зяленскім
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх