У міліцыю 12 лістапада звярнулася 55-гадовая жыхарка пасёлка Жамчужны, якая расказала, што ў яе абакралі дачу. Па словах жанчыны, з 28 кастрычніка да 11 лістапада хтосьці выдраў прабой з яе лецішча ў вёсцы Нябыты і вынес адтуль пыласос, прас, посуд і ёлачныя цацкі на суму 616 рублёў.

Аказалася, што крадзеж здзейсніў 46-гадовы бомж. Мужчыну затрымалі, аднак ён ужо паспеў прадаць выкрадзенае.

Цяпер міліцыя шукае пакупніка скрадзеных рэчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?