Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Медаль уручаецца:

— Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,

— Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,

— Замежнікам, якія спрычыніліся да даследванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Сярод узнагароджаных — першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц і амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан; палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні; даследчыкі Джым Дынглі, Арнольд Макмілін, Адам Мальдзіс; акадэмік Радзім Гарэцкі; пісьменнік Уладзімер Арлоў; стваральнікі эталону дзяржаўнага гербу «Пагоня» Аляксей Марачкін і Леў Талбузін; і многія іншыя.

Агулам узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа.

Уручэнне ўзнагародаў адбудзецца на працягу 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0