Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб стварэнні расійска-беларускай працоўнай групы для абмеркавання розных аспектаў інтэграцыі і спрэчных пытанняў, паведамляе ТАСС.
Па словах кіраўніка ўрада Расіі, ад расійскага боку гэтую групу ўзначаліў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін. Таксама туды ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў, Дзяржаўнай думы, Савета Федэрацыі і Падліковай палаты.





