«Акадэмкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадстаўляюць.

30 студзеня ў рамках ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя кнігі Генадзя Бураўкіна «Ніці лёсу» з серыі «100 вершаў».

У праграме бяруць удзел Алесь Бадак, Віктар Шніп, Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Леанід Дранько-Майсюк, Зіновій Прыгодзіч, Рыгор Сітніца, а таксама сын пісьменніка Аляксей Бураўкін. Песні на словы Генадзя Бураўкіна праспявае Таццяна Грыневіч-Матафонава. Вершы Бураўкіна прагучаць у выкананні вучняў мінскай гімназіі №5.

Пачатак у 16 гадзін. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0