Чытачы звярнуліся ў «Нашу Ніву» з просьбай патлумачыць, што адбылося ў Купалаўскім 23 чэрвеня: «Прыйшлі на пастаноўку, чакалі паўгадзіны, але нас так і не пусцілі, мы сышлі».
Як стала вядома ад работнікаў тэатра, учора сапраўды адбыўся форс-мажор: на галоўную сцэну ўпала пажарная труба.
«Гэтую паломку выправілі сваімі сіламі. Тыя гледачы, якія пагадзіліся пачакаць, трапілі на спектакль недзе праз 40-50 хвілін. Тыя, хто вырашыў не чакаць, здалі квіткі ў касы», — патлумачылі «Нашай Ніве».
Учора ў Купалаўскім паказвалі геніяльную пастаноўку «Рэвізор».
0
0
0
0
0
0