Адзначаецца, што ў 2011 годзе Богдан стаў уладальнікам маёнтка больш чым 1,5 тыс. кв.м у Конча-Заспе. У 2013 годзе жонка Богдана купіла дзве кватэры ў цэнтры Кіева на 300 кв.м. Затым Богдан аформіў на сябе шэраг нежылых офісных памяшканняў на Дняпроўскай набярэжнай. Іх ён здае ў арэнду.

Сам Богдан тлумачыць свой капітал, тым, што ён шмат працаваў і займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, хоць з 2007 года працаваў на дзяржаўнай службе.

Журналісты сцвярджаюць, што Богдан фактычна кансультаваў у крэдытных махлярствах.

У прыватнасці, у 2016-м годзе Фонд гарантавання ўкладаў выявіў крэдытную афёру з прыцягненнем афшорнай кампаніі «Айдэльберг рэсорсіс ІНК.» (Idelberg resources INC.), да якой спрычыніўся Богдан і яго бізнэс-партнёры Ігар Пукшын, Аляксандр Бавулін. У 2014 Богдан атрымаў даверанасць на прадстаўніцтва Idelberg resources INC ад Бавуліна.

Афшорная кампанія Idelberg resources з Віргінскіх выспаў дапамагла «Светлаводскаму масласыркамбінату» з групы «Клуб сыру» не разлічыцца за крэдыт у банку «Фінансы і крэдыт».

Маслакамбінат узяў крэдыт у банку ў 2007 годзе пад заклад маёмасці. У 2009-м банк звярнуўся па спагнаннем закладу, бо доўг перад банкам ужо склаў каля 150 мільёнаў грыўняў (11,6 млн беларускіх рублёў), тады Idelberg resources заявіла, што таксама прэтэндуе на грошы камбіната, таму што быццам бы займала іх яшчэ да пазыкі ў банку.

Двума пазовамі ў Гаспадарчым судзе Кіеўскай вобласці афшорка патрабавала вярнуць 202 млн грыўняў (15 млн рублёў), за якія камбінат нібыта паручыўся па пазыцы «Карлаўскага завода сухога малака». Масласыракамбінат на судзе афіцыйна прызнаў свой доўг, а 23.06.2009 суд падтрымаў абодва пазовы фіктыўнай фірмы Айдэльберг.

Па дадзеных журналістаў, Богдан добра знаёмы з членам праўлення маслакамбіната Аляксандрам Каваленкам, цяпер Каваленка па даверанасці Богдана прадае яго зямлю пад Кіевам у сяле Забуянне.

Таксама аб сувязі з Богданам сведчыць сяброўства з Раманам Бабіем, які ў 2009 прадстаўляў інтарэсы камбіната ў судзе і працаваў у адной фірме з Богданам «Пукшын і партнёры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0