Свет11

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Богдан датычны да афёраў — СМІ

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Богдан датычны да крэдытных афёраў на сотні мільёнаў грыўняў, мае маёнтак у Конча-Заспе і шмат зямлі ў Кіеўскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў журналісцкім расследаванні «Нашых грошаў з Дзянісам Бігусам».

Адзначаецца, што ў 2011 годзе Богдан стаў уладальнікам маёнтка больш чым 1,5 тыс. кв.м у Конча-Заспе. У 2013 годзе жонка Богдана купіла дзве кватэры ў цэнтры Кіева на 300 кв.м. Затым Богдан аформіў на сябе шэраг нежылых офісных памяшканняў на Дняпроўскай набярэжнай. Іх ён здае ў арэнду.

Сам Богдан тлумачыць свой капітал, тым, што ён шмат працаваў і займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, хоць з 2007 года працаваў на дзяржаўнай службе.

Журналісты сцвярджаюць, што Богдан фактычна кансультаваў у крэдытных махлярствах.

У прыватнасці, у 2016-м годзе Фонд гарантавання ўкладаў выявіў крэдытную афёру з прыцягненнем афшорнай кампаніі «Айдэльберг рэсорсіс ІНК.» (Idelberg resources INC.), да якой спрычыніўся Богдан і яго бізнэс-партнёры Ігар Пукшын, Аляксандр Бавулін. У 2014 Богдан атрымаў даверанасць на прадстаўніцтва Idelberg resources INC ад Бавуліна.

Афшорная кампанія Idelberg resources з Віргінскіх выспаў дапамагла «Светлаводскаму масласыркамбінату» з групы «Клуб сыру» не разлічыцца за крэдыт у банку «Фінансы і крэдыт».

Маслакамбінат узяў крэдыт у банку ў 2007 годзе пад заклад маёмасці. У 2009-м банк звярнуўся па спагнаннем закладу, бо доўг перад банкам ужо склаў каля 150 мільёнаў грыўняў (11,6 млн беларускіх рублёў), тады Idelberg resources заявіла, што таксама прэтэндуе на грошы камбіната, таму што быццам бы займала іх яшчэ да пазыкі ў банку.

Двума пазовамі ў Гаспадарчым судзе Кіеўскай вобласці афшорка патрабавала вярнуць 202 млн грыўняў (15 млн рублёў), за якія камбінат нібыта паручыўся па пазыцы «Карлаўскага завода сухога малака». Масласыракамбінат на судзе афіцыйна прызнаў свой доўг, а 23.06.2009 суд падтрымаў абодва пазовы фіктыўнай фірмы Айдэльберг.

Па дадзеных журналістаў, Богдан добра знаёмы з членам праўлення маслакамбіната Аляксандрам Каваленкам, цяпер Каваленка па даверанасці Богдана прадае яго зямлю пад Кіевам у сяле Забуянне.

Таксама аб сувязі з Богданам сведчыць сяброўства з Раманам Бабіем, які ў 2009 прадстаўляў інтарэсы камбіната ў судзе і працаваў у адной фірме з Богданам «Пукшын і партнёры».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

Мінчанка нарадзіла ў палаце на 22‑м тыдні на вачах суседкі 6

Беларуска патраціла на вяселле ў вёсцы $20 тысяч19

У Камсамольску-на-Амуры адбыўся пажар на НПЗ

Расіяне масава атакавалі Запарожжа ракетамі і КАБамі — 6 чалавек загінулі, 19 параненыя

Як Трамп аднойчы тайна пакінуў Турцыю1

У Львове беларус сікаў з акна другога паверха. Яго аштрафавалі на 1 еўра13

Швецыя: Беларусам-эмігрантам больш не трэба ехаць у Беларусь па новы пашпарт22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч31

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць