Уладзімір Макей, photo.bymedia.net

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей асабіста прайшоўся па раённых чыноўніках, каб праверыць выкананне дырэктывы Лукашэнкі аб прынцыпах дзеяння «аднаго вакна».

4 лютага Ўладзімір Макей наведаў адміністрацыю Ленінскага раёну Мінску, а таксама шэраг іншых сталічных аб’ектаў. Паведамляецца, што ніхто папярэдне не чуў пра планы кіраўніка Адміністрацыі і гэта стала поўнай нечаканасцю.

Падчас праверкі Макей зачапіўся за кепска аформленыя стэнды ў фае і неахайнае афармленне журналу ўліку наведвальнікаў. Прынцып «аднаго акна» таксама атрымаў пракол, бо цягам 20 хвілін пасля прыезду Макея не працавала ніводнае (!) з трох вокнаў.

Пагаварыў высокі чыноўнік і з простымі наведвальнікамі, які стаялі ў чарзе. Людзі скардзіліся на хамскае стаўленне некаторых кіраўнікоў да іх.

Не аказалася на месцы і начальніка першага лепшага ЖЭСу ў цэнтры гораду, у які Макей завітаў. Хоць у дадзены час начальнік мусіў паводле раскладу весці прыём людзей.

Макей накіруе даручэнне мэру Мінска Міхаілу Паўлаву аб неабходнасці ўдасканальвання дырэктывы №2.

Такія пазапланавыя праверкі кіраўнік Адміністрацыі збіраецца праводзіць і надалей і не толькі ў Мінску.

Пра паход Макея «ў народ» напісалі ўсе дзяржаўныя СМІ. Збоку дзеянні Ўладзіміра Макея, які размаўляе з людзьмі ў чэргах і абяцае разабрацца з бюракратычнымі перашкодамі, выглядаюць як пачатак працы па павышэнні ўласнага рэйтынгу.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру