«З выявай святыні краявід становіцца асаблівым. І гэты бліскучы дуэт, пад акампанемент мастацкай фатаграфіі і падрабязных апісанняў, загучаў у новай кнізе.

На яе старонках сабраны прыклады ўнікальнай архітэктурнай спадчыны з розных куткоў Беларусі, якія выглядаюць надзвычай эфектна на фоне маляўнічых відарысаў. У кнігу былі адабраны найлепшыя фотаздымкі з адлюстраваннямі храмаў у краявідзе, якія я рабіў на працягу 20 гадоў, — напісаў аўтар. —

У кнізе змешчаны 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваны 86 храмаў і мноства краявідаў — як са знакавых, так і менш вядомых куткоў нашай Радзімы. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак. У першай частцы, падрыхтаванай вядомым гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка — лірычная, яна напісана мною. У ёй я распавядаю пра тое, што засталося па-за кадрам, ды пра ўласныя пачуцці і ўспаміны, звязаныя са стварэннем кожнага фотаздымка».

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Набыць гэты выдатны альбом, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Чытайце таксама: «Беларусь. Храм і краявід». Выйшаў новы альбом Дзяніса Раманюка: невымоўнае хараство 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0