Wir.by: з'явіўся партал з лекцыямі, моднымі падкастамі і цікавосткамі па-беларуску
«Беларуская культура нярэдка ўспрымаецца ізалявана ад сусветнага і еўрапейскага кантэксту. Мы хочам гэта змяніць», — тлумачаць сваю звышзадачу стваральнікі новай адукацыйнай платформы wir.by. Праект стаў фіналістам 12-га конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.


Што цікавага будзе з'яўляцца на гэтым сайце? Лекцыі навукоўцаў і даследчыкаў у відэа і падкастах, артыкулы, гульні і спецпраекты пра гісторыю, лінгвістыку, літаратуру, мастацтва і міфалогію. Сярод асноўных тэмаў новага адукацыйнага партала — лінгвістыка, літаратура, жывапіс, гісторыя, міфалогія, архітэктура і кіно.
Ужо можна праслухаць сюжэт Ганны Севярынец пра тое, у якіх умовах Уладзімір Дубоўка перакладаў Шэкспіра, разабрацца, як зразумець Кафку (тут вам дапаможа кандыдат філалагічных навук Наталля Ламека), упэўніцца, што графіці — гэта таксама мастацтва (калі вы сумняваліся, вас пераканае Арцём Суслаў).
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары