Культура11

Тры версіі «Багіні кахання Мільды» экспануюцца адначасова ў Мінску, Варшаве і Вільні

Працы Казіміра Альхімовіча можна пабачыць на выставе пра рамантызм у Віленскай карціннай галерэі, у Варшаве ў экспазіцыі «Анатомія антычнасці» у Каралеўскім замку. І ў Мінску — на выставе «Вечная жаноцкасць» у галерэі «Арт-Беларусь», заўважыў даследчык Аляксей Ластоўскі ў сваім фэйсбуку. 

«Багіня кахання Мільда» Казіміра Альхімовіча

Казімір Альхімовіч вядомы сваёй цікаўнасцю да гісторыі і міфалогіі старажытных ліцвінаў, праўда, пазычаў ён сюжэты пераважна ў тагачасных віленскіх літаратараў, піша даследчык. 

«Так і ў гэтым выпадку, ён скарыстаў «Воталяраўду» Юзафа Ігната Крашэўскага, цяжкавагавы эпас з выдуманымі гісторыямі пра літоўскіх багоў.

У адной з песняў Крашэўскі апісвае гнеў Пяркунса на багіню Мільду, якая здрадзіла нябёсам у сваім каханні да чалавека Рагоіса. На карціне Альхімовіча постаць Мільды паказаная на фоне раз’юшанага Нёмана і неба, раздзіранага пярунамі», — заўважае Ластоўскі.

«Багіня кахання Мільда» ўпершыню была паказана на выставе ў Мюнхене ў 1895 годзе, потым яе дэманстравалі ў Варшаве, Кракаве, Берліне, Чыкага, Сан-Францыска і Лос-Анджэлесе, дзе ў Нью-Ёрку яна была прададзена за 625 даляраў.

У 1910 годзе Альхімовіч зрабіў яшчэ некалькі версій свайго хітовага твора.

Адна патрапіла ў варшаўскі Нацыянальны музей па завяшчанні Хіларыя Вінцэнта Валеўскага ў 1918 годзе. Другая — у прыватную калекцыю Яўніса Гумбіса, яе зараз і паказваюць у Вільні.

Ёсць яшчэ адна версія гэтай карціны, якую «Белгазпрамбанк» набыў у 2019 годзе для сваёй калекцыі з цьмяным правенансам. Яе зараз можна пабачыць у Мінску.

Каментары1

  • Чытач
    27.07.2025
    "Па дзіўнаму супадзенню", падарожнік Ластоўскі не ведае, што паэма Крашэўскага называецца Witolorauda, а каханка багіні звалі Romois. Добра, што яшчэ не "Брушэўскі" пісьменнік і не "Вальгіновіч" мастак.
    Ну і, канешна, не нейкімі "літвінамі" і іх міфалогіяй цікавіўся Крашэўскі і Альхімовіч, а літоўскамоўнымі літоўцамі. У Witolorauda ў Крашэўскага безліч устаўленых літоўскіх слоў.

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў54

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў54

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць