Лукашэнка пра каранавірус: Мы выйшлі на плато і бачым, што пайшлі на спад
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка і свайго памочніка Аляксандра Косінца, паведамляе яго прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што асабліва ў Віцебску і Мінску, якія першымі сутыкнуліся з віруснай праблемай, захворванне ўжо ідзе на спад: «Пабывалі вы ў Віцебску. Мы выйшлі на плато і бачым, што пайшлі на спад. Мінск, Віцебск — яны раней, асабліва Віцебск, увайшлі ў гэтую праблему, і яны ўжо выходзяць. Вы бачыце, што месцы вызваляюцца. Там, дзе мы рэзервавалі анкалагічныя, гінекалагічныя ложкі, яшчэ нейкія, яны нам не патрэбныя, іх трэба выводзіць, зачышчаць, вымываць».
Ён адзначыў, што, напрыклад, адпаведныя працэсы ў Мінску ад яго імя кантралюе старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Як дакладаюць кіраўніку дзяржавы, у сталіцы сітуацыя стабілізавалася. «Мы не бачым росту ў Мінску зараз. Гэта шчасце. Нават ужо ў мінус пайшлі. Гэта добра. Таксама трэба вызваляць бальніцы, якія мы загадзя рыхтавалі на ўсялякі выпадак, каб у нас былі ложкі ў запасе. Трэба разумець, што ў нас жа анкалагічныя аперацыі. Хай не складаныя, не цяжкія, але адкладзеныя. Таму трэба тэрмінова вяртаць гэтыя бальніцы анкахворым. Тое ж самае і іншыя бальніцы, якія павінны займацца лячэннем іншых хвароб», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што ў краіне выбралі слушную стратэгію надаваць прыярытэтнай увазе лячэння пнеўманій, незалежна ад усіх прычын, а не толькі каранавірусных: «Гэта была правільная стратэгія. І мы сёння бачым, што гэтыя пнеўманіі, дзякуй Богу, пайшлі ўніз».
Дзень | агульная колькасць | прырост у дзень | у працэнтах | колькасць выздаравелых | колькасць памерлых |
2.05 | 15 828 | +911 | +6,1% | 3117 | 97 |
3.05 | 16 705 | +877 | +5,54% | 3196 | 99 |
4.05 | 17 489 | +784 | +4,6% | 3259 | 103 |
5.05 | 18 350 | +861 | +4,9% | 3771 | 107 |
6.05 | 19 255 | +905 | +4,9% | 4388 | 112 |
7.05 | 20 168 | +913 | +4,74% | 5067 | 116 |
8.05 | 21 101 | +933 | +4,63% | 5484 | 121 |
9.05 | 22 052 | +951 | +4,5% | 6050 | 126 |
10.05 | 22 973 | +921 | +4,18% | 6406 | 131 |
11.05 | 23 906 | +933 | +4,06% | 6531 | 135 |
12.05 | 24 873 | +967 | +4,04% | 6974 | 142 |
13.05 | 25 825 | +952 | +3,82% | 7711 | 146 |
14.05 | 26 772 | +947 | +3,67% | 8168 | 151 |
15.05 | 27 730 | +958 | +3,58% | 8807 | 156 |
16.05 | 28 681 | +951 | +3,42% | 9498 | 160 |
17.05 | 29 650 | +969 | +3,38% | 9932 | 165 |
18.05 | 30 572 | +922 | +3,1% | 10 130 | 171 |
19.05 | 31 508 | +936 | +3,06% | 10 620 | 175 |
20.05 | 32 426 | +918 | +2,9% | 11 415 | 179 |
21.05 | 33 371 | +945 | +2,9% | 12 057 | 185 |
Каментары