Еўрасаюз, верагодна, увядзе санкцыі супраць Беларусі ўжо ў жніўні. Пра гэта са спасылкай на блізкія да пытання крыніцы паведамляе агенцтва Reuters.
Паводле яго звестак, на найвышэйшым узроўні ў ЕС да гэтага схіляюцца амаль аднагалосна — галоўным скептыкам ў дадзеным пытанні застаецца Венгрыя.
Адзначаецца, што на экстранай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін блока ў падтрымку хуткага ўвядзення санкцый выступілі Германія, Аўстрыя, Літва, Латвія і Швецыя.
0
0
0
0
0
0