Павел Белавус у сваім фэйсбуку распавёў, дзе быў гэтыя дні. Нагадаем, што ён быў затрыманы ўдзень 9 жніўня ў Валожынскім раёне.
«Сябры, са мной усё добра. 9 жніўня мяне па дарозе на ўчастак для галасавання спыніла Валожынскае ДАІ, сказалі што падазраюць, што я п’яны за рулём.
Завезлі ў бальніцу на праверку, паказала па нулях. Тады сказалі, што ўсё адно трэба праехаць у Валожынскі РАУС, каб паказаць відэа, што ў мяне было парушэнне дарожнай разметкі, якое даішнікі зафіксавалі, калі ехалі за мной перад тым як спыніць.
Там ужо за мяне ўзялася мясцовая міліцыя і склала пратакол за хуліганства ў аддзеле міліцыі (эмацыйна выказваўся) і сказалі, што мяне затрымліваюць.
Двое сутак я правёў у падвале Валожынскага РАУС (там мясцовы ІЧС).
Пачаліся моцныя болі ў жываце, выклікалі хуткую і завезлі ў Валожынскую бальніцу. Было падазрэнне на апендыцыт, але аказалася кішачная палачка. Вось цяпер ляжу, лячуся».