Лідэр Руху «За Свабоду» падчас наведвання Гомельшчыны азнаёміўся з праблемамі Чачэрска і іншых пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі мястэчак.

Паводле словаў мясцовых актывістаў, у Чачэрскім раёне багата вёсак, жыхары якіх былі адселеныя ў сувязі з радыяцыйным забруджваннем тэрыторыі. Пасля аварыі на ЧАЭС жыхары Чачэрскага раёна мелі шэраг ільготаў: бясплатныя лекі і рэгулярнае абследаванне, 50% зніжкі на камунальныя паслугі, даплаты за пражыванне ў шкодным для здароўя месцы. Некалькі гадоў таму шэраг населеных пунктаў разам з раённым цэнтрам былі прызнаныя «умоўна чыстымі» і льготы былі адмененыя.

Эканамічная актыўнасць пасля Чарнобыльскай аварыі рэзка зменшылася. Самыя ініцыятыўныя і больш‑менш забяспечаныя людзі паз’язджалі. Чачэрскі раён стаў дэпрэсіўным. Не дапамагла выправіць сітуацыю і палітыка спрыяння імігрантам з Сярэдняй Азіі, і практыка размеркавання ў раён маладых спецыялістаў. 80% моладзі шукае любых шляхоў, каб адсюль з’ехаць. Калі праводзілася медычнае абследаванне падчас прызыўной кампаніі, са 150 маладзёнаў прызыўнога ўзросту годнымі да службы прызнана толькі 30 чалавек.

Асабліва балюча па жыхарам гэтага адбіўся эканамічны крызіс. Заробкі, па словах мясцовых актывістаў, паменшылі ледзь не ўдвая. Шмат хто з жыхароў раёна не здольны своечасова аплачваць камунальныя паслугі. Пачынаецца заўважны рост колькасці тых хто вінны за кватэру мільёны рублёў…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?