Каментуючы заяву 22 жніўня аб тым, што армія прыведзена ў поўную баявую гатоўнасць і наяўнасць знешняй пагрозы, Ціханоўская сказала інфармагенцтву BNS, што гэта запалохванне людзей.

— Да такіх крокаў наш народ ужо прывык. Гэта звычайнае запалохванне людзей. Але беларусы ўжо не баяцца, яны гатовыя абараняць свае правы. Прэзідэнту ўжо ніхто не верыць, — сказала Ціханоўская.

Ціханоўская перакананая, што вайскоўцы не будуць разганяць мірных дэманстрантаў, нават калі ім гэта загадаюць рабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0