Усяго патроху22

Высветлілася сапраўдная прычына анамальных нападаў зграй касатак на раскошныя яхты ў еўрапейскіх водах

«Калі выказвацца простай мовай, у касатак нешта падобнае на тыкток-чэлендж».

Зграя касатак. Фота: Wikimedia Commons

Навукоўцы і чыноўнікі з некалькіх краін пры ўдзеле Міжнароднай кітабойнай камісіі праз 4 гады анамальных нападаў касатак на яхты і іншыя судны каля берагоў Еўропы нарэшце даведаліся сапраўдную прычыну такіх паводзін жывёл.

Касаткі робяць усё гэта проста дзеля забавы, піша партал New Atlas.

«Шматгадовыя даследаванні паказалі, што ўсплёск нападаў касатак на яхты, што прыводзіла да іх патапленняў — наступства жадання жывёл пацешыцца. 

Рабілі гэта пераважна маладыя асобіны: дзіцяняты, падлеткі і іншыя касаткі ўзросту да 25 гадоў. Самкі, старэйшыя за 25 гадоў, прысутнічалі падчас нападаў, каб сачыць за бяспекай дзяцей, а дарослыя самцы ўвогуле не ўдзельнічалі», — перадае партал.

Адной з прычын такой цікавасці касатак да нападаў, паводле навукоўцаў, з'яўляюцца змены клімату, якія прывялі да павелічэння ў Міжземным моры папуляцыі блакітнага тунца, якім актыўна харчуюцца касаткі.

Гэта ў сваю чаргу знізіла ў жывёлаў неабходнасць траціць шмат часу на паляванне, дазволіўшы ім больш адпачываць і тым самым займаць сябе рознымі забавамі, адзначаюць навукоўцы.

Яны параўналі такія паводзіны касатак з часовым тыкток-чэленджам, мяркуючы, што ў недалёкай будучыні гэтая тэндэнцыя пойдзе на спад.

Нагадаем, што з 2020 па 2024 гады быў зарэгістраваны анамальны ўсплёск нападаў касатак на яхты ў Міжземным моры. Такіх выпадкаў ужо адбылося больш за 650.

Напады ў асноўным былі накіраваныя на ветразевыя лодкі, а самі жывёлы дзейнічаюць па такой схеме: набліжаюцца з кармы, каб ударыць па падводным рулі, а як толькі лодка спыняецца ці ламаецца стырно — адплываюць. 

Раней навукоўцы меркавалі, што адна з прычын нападаў — посттраўматычны сіндром адной з касатак, якая ў мінулым магла перажыць сутыкненне з лодкай, альбо магла трапіць у пастку падчас незаконнай ці звычайнай лоўлі рыбы. Гэтая асобіна, паводле ранейшых разважанняў навукоўцаў, магла пачаць навучаць іншых касатак тараніць лодкі.

Каментары2

  • Žvir
    28.05.2024
    Blief. Asabliva pedrabiaznaści dasliedvaņnia ŭrazili. :))
  • Ваша імя.
    28.05.2024
    Достаточно погуглить эту "новость" и узнать, что НН пробила очередное дно. 
    Вся инфрмация взята с сайта г. Севостополя ФорПост. 

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць