У прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова журналісты спыталі, як у Крамлі ацэньваюць учорашнюю заяву Лукашэнкі, што беларускія падзеі могуць паўтарыцца ў Расіі.
«Я б тут не пагадзіўся з нейкімі паралелямі. Хоць у нас і ёсць Саюзная дзяржава, якую мы вельмі шануем, усё ж такі мы дзве розныя краіны, мы дзве розныя суверэнныя дзяржавы.
У нас іншая палітычная культура, у нас іншы палітычны ландшафт, іншыя палітычныя тэндэнцыі. Таму тут нейкія абагульненні, мне здаецца, былі б нявернымі».
0
0
0
0
0
0