У Крамлі няма дэталёвай інфармацыі пра тое, ці праводзілася расійскім бокам экспертыза сапраўднасці перахопленых беларускім бокам перамоў паміж Варшавай і Берлінам, але ўпэўненыя, што спецслужбы РФ зрабілі з гэтымі матэрыяламі тое, што было неабходна, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша Інтэрфакс.

«У нас нейкай дэталёвай інфармацыі на гэты конт няма, але відавочна, што расійскія спецыяльныя службы зрабілі з гэтымі запісамі тое, што было неабходна», — сказаў ён журналістам.

Пры гэтым прадстаўнік Крамля адмовіўся канкрэтызаваць, што менавіта было неабходна зрабіць з гэтымі запісамі.

9 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што накіраваў дырэктару ФСБ Аляксандру Бортнікаву арыгінал запісу перахопленых разведкай перамоваў Варшавы і Берліна, у якіх згадваўся апазіцыянер Аляксей Навальны. «У нас засталася копія, а арыгінал у яго (Бортнікава)», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскім СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0