За ўдзел у пратэстах затрыманы дырэктар мінскай мэблевай кампаніі
«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацыяльных сетках, там ён падпісаны як Павел Красуцкі.

У відэа сілавікоў затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэснай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі, на працягу чатырох гадоў з яўкай у міліцыю сам не з'яўляўся».
«Маё пакаранне, магчыма, будзе звязана з пазбаўленнем волі», — кажа ён у канцы роліка.
Па якім менавіта артыкуле затрыманы мінчук і што з ім цяпер — невядома.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары