Чакаецца, што да 1 сакавіка будзе вырашана пытанне аб экстрадыцыі Кудзіна ў Беларусь.
Аляксея Кудзіна абвінавачваюць па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса — «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак». Максімальная санкцыя тут — да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Кудзін з'яўляецца заслужаным майстрам спорту Беларусі, чэмпіёнам свету па тайскім боксе сярод аматараў, чэмпіёнам свету па кікбоксінгу сярод прафесіяналаў.
0
0
0
0
0
0