11 чэрвеня ў другой палове дня лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч быў азнаёмлены з пастановай пракурора Бярозаўскага раёну пра тое, што да яго прымяняецца амністыя.

У красавіку 2008 году Міхаіл Пашкевіч быў асуджаны да двух гадоў абмежавання волі ў рамках «Працэсу чатырнаццаці». Спачатку пакаранне адбываў у Мінску, але апошнія два месяцы быў вымушаны з’ехаць у Бярозу да бацькоў.

Агулам Пашкевіч вытрымаў амаль дзесяць месяцаў «хатняй хіміі». Амністыя была прымененая, бо хлопец адбыў больш за траціну пакарання, і артыкул, па якім ён быў асуджаны, не ўваходзіць у лік небяспечных.

Міхаіл Пашкевіч — першы фігурант справы, які датэрмінова амніставаны. Бліжэйшым часам чакаецца, што амністыя будзе прымененая да Алеся Чарнышова і Алеся Стральцова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?