«Ну, тады прыйдзецца прызнаць Аляксандра Лукашэнку. Ён жа ўжо даўно прызнаны. Лепш ужо Віктара прызнаць, чым пакінуць ранейшага Лукашэнку. Яны нават да гэтага не дадумаліся, — выказаўся ён. — Думаю, нам парыцца з гэтай нагоды абсалютна не трэба. У нас ёсць свая краіна, і мы будзем гэтую палітыку будаваць так, як гэта трэба».

Таксама Лукашэнка заявіў пра нежаданне МАК бачыць кіраўніком Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава.

«Я там «парасон» для гэтай арганізацыі. Усё было добра. Потым яны даслалі патрабаванне напярэдадні: Дзіму Баскава «пад нож», Лукашэнка-1, Лукашэнка-2 — не дай бог, мы тады санкцыі ўвядзём. Яшчэ нічога не зрабілі, ужо санкцыі ўводзіць. І прапанавалі яму ад бацькі адмовіцца. Гэта сын адмовіцца ад бацькі! Ну што пра іх казаць далей».

8 сакавіка МАК абвясціў аб падаўжэнні санкцый у дачыненні да НАК Беларусі. Ён не прызнаў Віктара Лукашэнку прэзідэнтам, а Дзмітрыя Баскава — членам выканкама.

Таксама МАК не будзе запрашаць на Алімпіяду высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0