Памёр філосаф Сяргей Панькоўскі — у мінулым дэкан ЕГУ, на пачатку 90-х - дарадца старшыні Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча. Да самай смерці Сяргей Панькоўскі заставаўся выдаўцом інтэрнэт-часопісу «Наша меркаванне» nmnby.org. Быў сузаснавальнікам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў.

Прычынай смерці стаў панкрэатыт. Было яму 53 гады.

Пахаванне мае адбыцца ў панядзелак, а 14.00, у крэматорыі на Паўночных могілках. Грамадскае развітанне а 12-й у цырыманіяльнай зале на Альшэўскага.

Рэдакцыя НН выказвае шчырыя спачуванні сям’і і калегам нябожчыка. Няхай ягоная справа не загіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?