«Уладзімір Уладзіміравіч, трэба спыніць тую ступень тэрору і агрэсіі, якая цяпер адбываецца ў дачыненні да беларускага народа. Я не за сябе, я за беларускі народ прашу вас дапамагчы спыніць гэтае беззаконне. Цяпер Беларусь губляе найлепшых прадстаўнікоў нацыі. Яны сядзяць у турме, пад следствам. Гэтая сітуацыя вельмі сур'ёзная, таму што Аляксандр Рыгоравіч на сёння проста губіць Беларусь і губіць беларусаў», — звярнулася да Пуціна Агурбаш.

Раней артыстка заявіла, што нікуды з'язджаць не плануе, бо абсалютна ўпэўненая ў сваёй невінаватасці. Яна лічыць, што два артыкулы, па якіх супраць яе распачалі крымінальную справу, «нікчэмныя» і не маюць да яе ніякага дачынення.

Таксама Агурбаш пацвердзіла, што выходзіла мінулым летам да амбасады Беларусі ў Маскве, калі ў краіне праходзілі мітынгі пасля выбараў. Аднак яна не лічыць, што гэта можна назваць мітынгам: ля будынка амбасады, па яе словах, збіраліся неабыякавыя беларусы, якія жывуць у Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0