Адзначаецца, што 11 жніўня невядомыя размясцілі відэаролік з удзелам Ільіной на яе старонцы ва «УКантакце». Там яна заявіла, што, «сумленна памыляючыся ў сваіх перакананнях, у сваім фэйсбуку, у пасце, абгаварыла ненаўмысна прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У Магілёўскім СІЗА №4, дзе Ільіна чакала суда, яе прызналі «схільнай да экстрэмізму», паведамляюць праваабаронцы.

Паводле абвінавачвання ў паклёпе ёй пагражала пазбаўленне волі да шасці гадоў.

Суд па крымінальнай справе пачаўся 13 кастрычніка. Суддзёй выступіла Наталля Панасенка. Вынік — тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці справы невядомыя: пасяджэнне без якіх-небудзь значных прычын праводзілася ў закрытым рэжыме.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?